БЕЛ Ł РУС

Шукаюць 18‑гадовага хлопца, які выйшаў з мэдцэнтра і знік

14.09.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Вядзецца вышук 18‑гадовага Арсенія Дыноўскага, які знік у чацвер.

Ён выйшаў з медыцынскага цэнтра на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску, паведамляе сталічная міліцыя.

Рост — каля 175 см, целасклад хударлявы, валасы доўгія, кучаравыя. Носіць акуляры.

У дзень знікнення быў апрануты ў куртку, быў у красоўках колеру хакі, цёмна-сіняй байцы з капюшонам, чорных штанах. Пры сабе меў чорны заплечнік.

Тых, каму вядома пра месцазнаходжанне маладога чалавека на фота, просяць звярнуцца ў Маскоўскае РУУС па тэлефонах: +375 (44) 726-03-04, +375 (17) 239— 63‑39 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула