БЕЛ Ł РУС

«Мы апярэджваем Кітай». Трамп выступіў супраць запаволення распрацоўкі штучнага інтэлекту

14.09.2026 / 14:45

Nashaniva.com

На яго думку, амерыканскія кампаніі не павінны рызыкаваць прайграць Кітаю гонку за першынство ў сферы ШІ.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

«Мы апярэджваем Кітай у ШІ. Мы — самая перадавая краіна ў свеце, і, шчыра кажучы, я хацеў бы, каб мы такой і заставаліся, бо пераможа той, хто пераможа ў ШІ», — сказаў прэзідэнт ЗША журналістам у нядзелю, піша Бі-бі-сі.

«Мы можам увесці больш мер засцярогі. Мы можам зрабіць розныя рэчы. Але я думаю, што тут у нас ёсць шмат вельмі дэструктыўных сіл, якія падымаюць пытанні, якіх яны не павінны падымаць, і закранаюць пытанні, якія не ўвасобяцца ў рэальнасць», — дадаў Трамп.

Ён не стаў удакладняць, пра якія менавіта «дэструктыўныя сілы» ідзе гаворка.

Каментар прэзідэнта ЗША прагучаў пасля закліку кіраўніка кампаніі Anthropic Дарыё Амадэі запаволіць распрацоўку мадэляў ШІ, каб падрыхтавацца да пагроз, якія яны могуць ствараць.

Пры гэтым Трамп заявіў, што ён «не прыніжае значэнне» рызык і пагроз, якія могуць зыходзіць ад ШІ, але лічыць, што штучны інтэлект прынясе значна больш карысці, чым шкоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула