У Гродзенскай вобласці за выхадныя патанулі тры чалавекі
Пра восеньскіх тапельцаў паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
12 верасня ў Гродне з Нёмана дасталі цела 63‑гадовага рыбака. Мужчыну знайшлі ў затоцы каля санаторыя. Гэтае месца не абсталяванае для купання.
У той жа дзень трагедыя адбылася ў Астравецкім раёне. Там загінуў 61‑гадовы рыбак. Ён разам з таварышам пайшоў на раку Ашмянку, але пазней мужчыну знайшлі каля берага з вудай у руках.
13 верасня ў Лідскім раёне ў мясцовым возеры знайшлі цела 64‑гадовай жанчыны. Яго знайшоў муж загінулай.
Чытайце таксама:
Шасцігадовы хлопчык патануў у Іўеўскім раёне
У Клецкім раёне ледзь не патанула чацвёртакласніца
У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе
У Ваўкавыскім раёне рыбак патануў, спрабуючы дастаць з вады вуду