БЕЛ Ł РУС

У Раўбічах мужчына пайшоў у лазню і там насмерць учадзеў

14.09.2026 / 17:46

Nashaniva.com

У Раўбічах мужчына загінуў у лазні, атруціўшыся чадным газам. Выпадак адбыўся ў чэрвені 2026 года ў Мінскім раёне. На тэрыторыі прыватнага домаўладання ў лазні знайшлі цела 27‑гадовага мужчыны, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / David Goldman

Мужчына вырашыў прапаліць лазню і выйшаў з дома, але назад ужо не вярнуўся. Бацька, занепакоены доўгай адсутнасцю сына, пайшоў яго шукаць. Адчыніўшы дзверы ў лазню, ён убачыў там сына без прыкмет жыцця.

Экспертыза паказала, што смерць наступіла ў выніку смяротнага атручвання чадным газам. Праверка пры гэтым не выявіла няспраўнасцяў у лазні на момант яе распальвання.

Спецыялісты нагадваюць, што чадны газ надзвычай небяспечны, бо не мае колеру, смаку і паху. Трапляючы ў кроў, ён блакуе перанос кіслароду, што можа прывесці да смерці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула