БЕЛ Ł РУС

18‑гадовага мінчука, які быў знік, знайшлі жывога

14.09.2026 / 21:43

Nashaniva.com

18‑гадовы Арцемій Дыноўскі, якога раней аб'явілі зніклым, знойдзены, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.

Раней паведамлялася, што ў чацвер хлопец выйшаў з медыцынскага цэнтра на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску, а пасля таго яго ніхто не бачыў.

Паведамленне пра знікненне маладога чалавека паступіла ў міліцыю толькі праз некалькі дзён пасля таго, як ён перастаў выходзіць на сувязь. Нягледзячы на гэта, сілавікі аператыўна ўстанавілі яго месцазнаходжанне.

Паведамляецца, што з Арцеміем усё ў парадку.

Чытайце таксама:

Шукаюць 18‑гадовага хлопца, які выйшаў з мэдцэнтра і знік

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

У Баранавіцкім раёне пасля двух сутак пошукаў знайшлі жывой зніклую пенсіянерку

Каментары да артыкула