БЕЛ Ł РУС

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік

15.09.2026 / 06:40

Nashaniva.com

Ён мог заляцець з тэрыторыі Беларусі і быў збіты знішчальнікамі НАТА.

Фота: LRT

Апоўначы ў Літву заляцеў беспілотнік, у краіне была абвешчана паветраная трывога, на тэлефоны жыхароў прыйшло экстраннае паведамленне.

Каля 00:20 дрон быў збіты знішчальнікамі НАТА. Абломкі дрона знойдзены.

«Коратка пра падзеі гэтай ночы: прыкладна каля 00:00 у паветранай прасторы быў заўважаны аб'ект, які ляцеў у напрамку Літвы. Каля 0:20 ідэнтыфікаваны дрон быў збіты знішчальнікамі саюзнікаў з Італіі, якія ўзняліся з авіяцыйнай базы ў Шаўляі», — паведамілі Узброеныя сілы Літвы ў фэйсбуку.

Беспілотнік быў збіты ў Ковенскім раёне, прыкладна за 90 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. 

Месца здарэння ачэплена і ахоўваецца, зараз там працуюць сілы Вайсковай паліцыі і паліцыі Літвы.

«Мы не будзем спяшацца з высновамі — для гэтага будзе праведзена расследаванне і ацэнены ўсе абставіны. Факт у тым, што падобных інцыдэнтаў менш не стане. Зараз самае галоўнае, што пагроза нейтралізаваная і больш не ўяўляе небяспекі для жыхароў. Дзякуем саюзнікам за аператыўную рэакцыю і дакладны стрэл», — заявілі ў арміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула