БЕЛ Ł РУС

Медыкі: У новым сезоне будуць пераважаць тры вірусы

15.09.2026 / 09:54

Nashaniva.com

Зараз у краіне фіксуюцца звыклыя негрыпозныя інфекцыі.

У новым эпідэміялагічным сезоне ў Беларусі адначасова будуць цыркуляваць тры групы рэспіраторных узбуджальнікаў. Пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Зараз у краіне фіксуюцца звыклыя негрыпозныя інфекцыі.

Паводле прагнозаў медыкаў, у эпідэміялагічным сезоне 2026—2027 гадоў чакаецца адначасовая цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных узбуджальнікаў, класічных вірусаў грыпу, а таксама SARS-CoV-2.

Ва ўстановах аховы здароўя завяршаецца падрыхтоўка да штогадовай вакцынацыі супраць грыпу і інфекцыі COVID-19.

Для абароны ад COVID-19 пацыентам прапануюць расійскі прэпарат «Канвасэл», а для прафілактыкі грыпу — вакцыну «Грыпол Плюс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула