БЕЛ Ł РУС

Данія заявіла пра абстрэл свайго верталёта з расійскага фрэгата

15.09.2026 / 12:04

Nashaniva.com

Расійскі фрэгат выпусціў дзве сігнальныя ракеты ў бок ваеннага верталёта Даніі, які фатаграфаваў карабель у міжнародных водах каля Гедсера, паведамілі Узброеныя сілы Даніі. Назва фрэгата не пазначаецца.

Ілюстрацыйнае фота. Kristian Tuxen Ladegaard Berg / NurPhoto via Getty Images

Камандуючы ВПС Даніі Ян Дам сказаў, што адна з сігнальных ракет магла трапіць у верталёт або ваенных. «Калі яны робяць фатаграфіі, дзверы верталёта адчыненыя», — сказаў Дам.

Ваенны аналітык Кенэт Эленшлегер Буль тлумачыць, што тое, што адбылося, можна лічыць пагрозай бяспецы палётаў, і ў расіян не было падстаў рабіць нешта падобнае.

Прэм’ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен заявіла, што лічыць гэта сур’ёзным інцыдэнтам і разглядае яго як частку паводзінаў Расіі ў Еўропе. «Расія становіцца ўсё больш агрэсіўнай, узмацняе гібрыдную вайну супраць Еўропы і выпрабоўвае НАТА», — лічыць яна.

МЗС Даніі выклікала расійскага пасла Уладзіміра Барбіна для абмеркавання інцыдэнту. «Гэта абсалютна непрымальна», — заявіў міністр замежных спраў Ларс Лёке Расмусэн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула