БЕЛ Ł РУС

Зноў прыпынялася праца Віленскага аэрапорта

15.09.2026 / 12:18

Nashaniva.com

А 11‑й гадзіне быў выяўлены неапазнаны аб'ект.

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

У аўторак каля 11‑й гадзіны з-за неапазнанага аб’екта ў паветры ў Віленскім аэрапорце былі часова прыпыненыя палёты. Каля 11:30 праца аэрапорта была адноўленая, паведамляе LRT.

Прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарус Бута паведаміў LRT, што рэйсы былі прыпыненыя з-за неапазнанага аб’екта, які цяпер спрабуюць ідэнтыфікаваць Ваенна-паветраныя сілы.

«Сітуацыя пакуль не да канца ясная. Паводле апошняй інфармацыі, Віленскі аэрапорт аднавіў працу. Праца была прыпыненая, паколькі знішчальнікі місіі паветранай абароны НАТА вылецелі для ідэнтыфікацыі неапазнанага аб’екта, які быў заўважаны на радарах», — сказаў ён.

Уначы таксама прыпынялася праца Віленскага аэрапорта з-за дрона, які заляцеў, як мяркуецца, з тэрыторыі Беларусі. Дрон быў збіты знішчальнікам НАТА ў Ковенскім павеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула