БЕЛ Ł РУС

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака

15.09.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Вячаслаў вылавіў рыбіну вагой 12 кілаграмаў на Вілейскім вадасховішчы.

Драпежніца клюнула ў мінулую суботу ўвечары, калі Вячаслаў разам са сваім бацькам Міхаілам рыбачылі на глыбіні каля пяці метраў, пішуць «Навіны Вілейкі».

— Стаяла яна недзе за метр-паўтара ад дна. Бацька і ўзяў яе ў падсак, у лодку зацягнуў. Праз тыдзень, 20-га, у яго юбілей — 70 гадоў, вось і падарунак, — падзяліўся Вячаслаў.

У якасці прынады мужчына выкарыстаў «мыш» — паверхневую штучную прынаду, якая імітуе плывучага грызуна.

Вага злоўленага шчупака склала 12 кілаграмаў, што лічыцца рэдкай удачай.

Праўда, не ўсе падзялілі радасць удачлівага рыбака. У тэматычных суполках нечакана разгарэлася дыскусія: частка каментатараў палічыла, што такую ўзроставую драпежніцу варта было адпусціць назад у ваду.

«Ёй больш за 30 гадоў. Няўжо нельга злавіць пяць штук па два кілаграмы, калі вам так патрэбныя катлеты?» — абурыўся адзін з удзельнікаў абмеркавання.

Іншыя ўсталі на абарону аўтара фота, запярэчыўшы, што рыба — аднаўляльны рэсурс, а спінінгісты, у адрозненне ад браканьераў, заўсёды даюць здабычы сумленны шанец на барацьбу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула