БЕЛ Ł РУС

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour

15.09.2026 / 19:08

Дзяніс Рудніцкі

Беларускі сайт аднаго з найбуйнейшых міжнародных тураператараў Tez Tour узламаны. Хакеры сцвярджаюць, што спампавалі ўсю гісторыю вандровак беларусаў.

Фота: Яндэкс.мапы

Цяпер, калі заходзіш на сайт teztour.by, бачыш чорны экран і паведамленне, што кампанія спыніла сваё існаванне з 15 верасня.

Сцвярджаецца, што ўсе серверы скампраметаваныя. А хакеры з групоўкі DATASUCKERS спампавалі і знішчылі:

Агулам страчана, як сцвярджаюць хакеры, 395,5 мільёна запісаў.

Хакеры звяртаюцца да кліентаў Tez Tour і да адміністратараў кампаніі:

«Паважаныя кліенты! Вашы пашпарты, замежныя пашпарты, даныя банкаўскіх картак, тэлефоны, адрасы і г. д. — знаходзяцца ў нашых руках, а кампанія не мае да іх доступу. Усё было выдалена. Адміністратары кампаніі, можаце не хвалявацца — вярнуць даныя немагчыма: усе вашы серверы цалкам захопленыя намі, дыскі перазапісаныя, каб выключыць магчымасць аднаўлення, а рэзервовыя копіі — выдаленыя. Толькі каб трапіць унутр і разабрацца, вам спатрэбіцца некалькі дзён, улічваючы вашу крыварукасць, не кажучы ўжо пра аднаўленне. Як кажуць… TEZ TOUR — УСЁ. Кампанія закрытая. Кліенты ідуць нах*й».

Адна з чытачак «Нашай Нівы» патэлефанавала ў кол-цэнтр Tez Tour у Беларусі. Там адказалі, што на сайце адбываюцца тэхнічныя працы і што заўтра ўсё будзе працаваць. Заклікалі не хвалявацца пра ўцечку дадзеных (якой, нібыта, няма) і паабяцалі, што ў хуткім часе можна будзе зноў браніраваць туры.

Сёлета гэта не першыя праблемы Tez Tour у Беларусі. У красавіку пракуратура Мінска распачала крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў на суму звыш 700 тысяч рублёў «арганізацыяй, якая ажыццяўляе турагенцкую дзейнасць». Як стала вядома «Люстэрку», гаворка можа ісці пра знаёмага многім папулярнага тураператара Tez Tour.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула