У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай
Міліцыя затрымала 66‑гадовага мінчука, які падчас канфлікту ў трамваі параніў 59‑гадовага мужчыну.
Як паведамляецца, двое раней незнаёмых паміж сабой мужчын спачатку пасварыліся на прыпынку. Пасля гэтага яны селі ў трамвай, дзе сварка працягнулася.
Падчас канфлікту 66‑гадовы мінчук дастаў нож і накіраваў яго ў бок апанента. У выніку 59‑гадовы мужчына атрымаў пашкоджанні. Пацярпелага даставілі ў медыцынскую ўстанову.