22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб
Зейнэп Местан прызначаная галоўным трэнерам мужчынскай каманды «Тургутлуспора».
Фота: сацсеткі
«Жадаем Зейнэп Местан, якая возьме на сябе кіраўніцтва новым фармаваннем і тэхнічнай структурай нашага клуба, поспехаў пад чырвона-чорнай эмблемай», — гаворыцца ў заяве клуба.
22‑гадовая Местан стала першай жанчынай на гэтай пасадзе ў гісторыі «Тургутлуспора», піша Championat.com.
Прэзідэнт клуба Йылмаз Генчцюрк заявіў, што Местан абралі пасля вывучэння яе праекта і кансультацый з трэнерскім штабам. На прэзентацыі Местан прадэманстравала футбольныя навыкі: трэнерка ў туфлях на абцасах некалькі разоў набіла мяч.
Фота: ФК «Тургутлуспор»
Местан нарадзілася 30 ліпеня 2004 года ў Ізміры. Яна пачала футбольную кар'еру ў 2019 годзе. Яна рана завяршыла кар'еру футбалісткі, паколькі хацела паступіць на спартыўны факультэт і зрабіць трэнерскую працу сваёй галоўнай мэтай.
Дзяўчына таксама акрэсліла доўгатэрміновую мэту — вывесці «Тургутлуспор» у Першую лігу Турцыі (другі па сіле дывізіён) на працягу пяці гадоў. Зараз клуб выступае на аматарскім узроўні, гэта чацвёрты дывізіён.