БЕЛ Ł РУС

У Магілёве наведнікі кафэ знайшлі ў кнізе 850 даляраў, але дырэктар вырашыў іх прысабечыць

16.09.2026 / 09:53

Nashaniva.com

Наведніца ледзь не страціла $850, якія пакінула паміж старонкамі кнігі. 

Незадоўга да гэтага яна ўзяла ў кавярні кнігу, у якой потым захоўвала $850. Прачытаўшы яе, наведвальніца вярнула выданне, але забылася пра схаваныя ўнутры грошы.

Пазней купюры знайшлі іншыя наведвальнікі і аддалі іх бармэну. Супрацоўніца паведаміла пра знаходку дырэктару кавярні. Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына вырашыў пакінуць грошы сабе.

Міліцыя забрала 850 даляраў і вярнула іх уладальніцы. У дачыненні да дырэктара кавярні распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула