Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук
Кандыдата медыцынскіх навук шукаюць смалявіцкія сілавікі.
Уладзімір Пікірэня. Фота: фэйсбук Пікірэні
У расійскую базу вышуку дадалі 40‑гадовага беларускага псіхіятра Уладзіміра Пікірэню.
Пікірэня — кандыдат медыцынскіх навук, у сферы яго навуковых інтарэсаў лячэнне і прафілактыка наркатычнай залежнасці, ВІЧ, псіхічнае здароўе.
Пікірэня знаходзіцца ў эміграцыі.
Указаны ў міліцэйскай базе кантактны нумар, па якім прапануецца звярнуцца Пікірэню, належыць Дзмітрыю са Смалявіцкага раёна — гэта супрацоўнік альбо МУС, альбо Следчага камітэта.