Раварыст трапіў пад колы аўтамабіля ў Мінску
Здарэнне адбылося ўчора на развязцы праспектаў Дзяржынскага і Жукава.
23‑гадовы хлопец пры перасячэнні праезнай часткі ўздыму з праспекта Жукава на праспект Дзяржынскага не спешыўся. Пасля гэтага на яго здзейсніў наезд кіроўца Fiat, піша ДАІ.
Веласіпедыста даставілі ва ўстанову аховы здароўя.