БЕЛ Ł РУС

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

16.09.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Будынку было больш за 100 гадоў.

Фота: Newgrodno.by

У цэнтры Гродна неўзабаве з'явіцца яшчэ адзін жылы дом. У жыллё ператварыўся былы дзіцячы сад на вуліцы Васілька, піша Newgrodno.by.

Будынку было больш за 100 гадоў. Але апошнім часам ён стаяў без справы. Таму будынак выставілі на аўкцыён: новы ўласнік прыняў рашэнне змяніць прызначэнне аб'екта і рэканструяваць яго. Але, па сутнасці, дом разабралі, а затым пабудавалі нанова.

Старую цэглу пры гэтым выкарысталі. З яе, як бачна на фатаграфіях, узвялі частку сцен.

Фота: Newgrodno.by

Будынак стаў большым у аб'ёме. Яму дадалі, у прыватнасці, мансардавы паверх. З'явіўся і падвал, у якім абсталююць спартыўную залу.

Вядома, што ўнутры размесцяцца шэсць кватэр вольнай планіроўкі. Праўда, інфармацыі пра метраж і кошт жылля пакуль у адкрытых крыніцах няма.

Работы працягваюцца не толькі на самім будынку. Пачалі будаўнікі і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Каля дома абсталююць паркоўку для жыхароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула