БЕЛ Ł РУС

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

16.09.2026 / 11:50

Nashaniva.com

«Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні асобаў і зняцце санкцый з беларускіх кампаній».

«У якасці жэсту добрай волі Беларусь вызваліць 25 чалавек. Злучаныя Штаты, у сваю чаргу, здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — «Лакафарба» і «Беллесбумпрам», — заявіў спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл.

Таксама ён сказаў, што бакі працягнуць працу над вырашэннем пытанняў, якія засталіся.

«Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні асобаў і дадатковае зняцце санкцый з беларускіх кампаній», — заявіў Джон Коўл.

Сам Джон Коўл не ведаў назваў беларускіх прадпрыемстваў, з якіх ЗША здымаюць санкцыі гэтым разам. «Лакафарбу» і «Беллеспаперапрам» зачытаў амерыканскі дыпламат Крыстафер Паніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула