БЕЛ Ł РУС

Выйшаў дапоўнены раман Алеся Пашкевіча пра Дубоўку

16.09.2026 / 13:50

Nashaniva.com

У выдавецтве «Сувіг» выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі «Круг» аўтарства пісьменніка Алеся Пашкевіча, піша bellit.info.

«Круг» — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900—1976) і лёс ягонага пакалення. Першая версія рамана пабачыла свет у 2005 годзе ў выдавецтве «Беллітфонд». Перавыданне 2026 году грунтоўна перапрацаванае і дапоўненае.

Кнігу «Круг» Алеся Пашкевіча ад 17 верасня можна набыць у кнігарнях «Акадэмічная кніга» і «Кніжная Шафа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула