БЕЛ Ł РУС

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны

16.09.2026 / 14:50

Nashaniva.com

Пасля таго як стала вядома пра выхад на волю 25 палітвязняў, «Байсолам» быў абвешчаны тэрміновы збор грошай.

Мэта — выплаціць як мінімум па €1 000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, побытавыя выдаткі. Усяго плануецца сабраць 25 тысяч еўра.

За паўтары гадзіны, па стане на 14:50, сабрана ўжо больш за палову сумы — 13 400 еўра з 25 тысяч.

Збор працягваецца.

Падтрымаць праз «Байсол».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула