Выходзіць другая частка «Імёнаў Свабоды» Арлова
Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнасці Уладзіміра Арлова пад назвай «Імёны Свабоды» неўзабаве выйдзе з друку.
У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі, піша bellit.info.
«Хто яны — людзі, якія цягам больш як двух стагоддзяў змагаліся за свабоду і незалежнасць нашых земляў? Гэта сотні лёсаў, сотні гісторыяў, сотні імёнаў, якія варта ведаць і памятаць. Жыва, займальна, у непаўторнай эсэістычнай манеры Уладзімір Арлоў стварае сапраўдную аўтарскую энцыклапедыю беларускай свабоды — поўную малавядомых фактаў, нечаканых адкрыццяў і трапных назіранняў», — гаворыцца ў анатацыі.
Гэта кніга пра тых, дзякуючы каму Беларусь заставалася Беларуссю.
Кнігу можна будзе замовіць на сайце Kamunikat.shop альбо набыць у кнігарнях у Беластоку ў Цэнтры беларускай культуры (ul. Warszawska 1A) і ў Варшаве па адрасе: ul. Oleandrów 6/2; metro Politechnika.