Небяспечнае перастраенне адкінула легкавік на падземны пераход у Мінску
Здарэнне адбылося напярэдадні на праспекце Незалежнасці, паведамляе ДАІ.
Кіроўца BMW паблізу будынка №89 па праспекце Незалежнасці пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем Volkswagen.
Ад удару Volkswagen адкінула на бетонную сцяну падземнага пешаходнага пераходу.
Кіроўца і пасажыр BMW дастаўленыя ў бальніцу.