БЕЛ Ł РУС

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

17.09.2026 / 17:13

Міра Нікановіч

Прамысловы альпініст Дзмітрый Чычыкаў трапіў у бяду ў замежжы. Падчас працы ў Азербайджане з беларусам здарыўся няшчасны выпадак, пасля якога ён тры месяцы ляжыць у рэанімацыі. Сям'я ў Беларусі шукае грошы на лячэнне.

Фота: katya.chichikova / Instagram. Якасць фота палепшаная з дапамогай ШІ

Дзмітрый Чычыкаў — прафесійны прамысловы альпініст з міжнародным сертыфікатам IRATA. Мужчына працаваў за мяжой.

Днямі Кацярына Чычыкава, жонка Дзмітрыя, паведаміла ў сацсетках, што яе муж знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы. Усё праз тое, што 20 чэрвеня з Дзмітрыем здарыўся няшчасны выпадак, ад якога ён дагэтуль не можа ачуняць. Перакулілася аўтавышка — машына з пад’ёмнай стралой і люлькай, у якой людзі працуюць на вышыні.

«Ён і яго напарнік упалі з вышыні 18 метраў, напарнік загінуў. Дзіма выжыў і цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане — яму трэба лячэнне і рэабілітацыя, пры тым што ён знаходзіцца ў іншай краіне», — піша Кацярына.

Пазней жонка Дзмітрыя расказала болей пра яго стан:

«На гэты момант яго стан ацэньваюць як стабільна цяжкі. У яго пашкоджаны мозг і ўжо было тры аперацыі на галаве. Дактары зрабілі ўсё магчымае, стабілізуюць ягоны стан, і цяпер трэба проста чакаць. Дзіма прыходзіць у прытомнасць, рэагуе на сваё імя, але часцей спіць».

Фота: katya.chichikova / Instagram. Якасць фота палепшаная з дапамогай ШІ

Кацярына апублікавала ў інстаграме нумар дабрачыннага рахунку, праз які збірае дапамогу на лекаванне мужа. Таксама яна далучыла да паста фота даведкі, дзе пералічаныя дыягназы Дзмітрыя і асноўныя медычныя маніпуляцыі, праз якія ён прайшоў. Паводле той даведкі,

Дзмітрый атрымаў цяжкія траўмы галавы і грудной клеткі: шматлікія пераломы чэрапа і рэбраў, пашкоджанні абодвух лёгкіх.

Дзмітрый — брат Аляксандры Чычыкавай, пераможцы конкурсу «Міс свету на вазку» ў 2017 годзе. Пасля фіналу конкурсу ён пісаў у сваім профілі «Укантакце»:

«Слёзы радасці на вачах. Мая сястрычка атрымала тытул «Міс свету 2017»!»

Аляксандра Чычыкава на конкурсе прыгажосці «Міс свету на вазку — 2017»

Чытайце таксама:

Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс свету на вазку»

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»

Каментары да артыкула