БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў спыніць гандаль з ЕС у выпадку далучэння да блока Канады

17.09.2026 / 11:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША дапусціў спыненне гандлю з Еўропай па асобных напрамках у адказ на магчымае прадастаўленне Канадзе статусу асацыяванага члена ЕС.

Паводле яго слоў, збліжэнне ЕС з Канадай можа быць «варожым актам» у дачыненні да ЗША. «Калі намер дрэнны, мы ўвядзём вельмі высокія тарыфы супраць Еўропы», — сказаў Трамп.

Ён таксама адзначыў, што лічыць саму ідэю прадастаўлення Канадзе статусу асацыяванага члена ЕС «смехатворнай», і назваў Атаву «жахлівым гандлёвым партнёрам».

Пазней кіраўнік Белага дома заявіў, што ЗША «цягнуць на сабе» еўрапейскія краіны з гандлёвым дэфіцытам у $200 млрд.

«Усё, што нам трэба зрабіць, — гэта сказаць: «Ведаеце што? Мы больш з вамі не гандлюем», — адзначыў Трамп падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў Паўночнай Караліне.

Чытайце таксама:

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза

Каментары да артыкула