БЕЛ Ł РУС

Лета канчаткова пакуе валізы. На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе скандынаўская халадэча

17.09.2026 / 14:21

Nashaniva.com

На гэтых выходных яшчэ да +24.

Фота: Віцьбічы

«Лета збірае валізкі ў паўднёвыя краіны, а ў нашы краі кіруецца восень. У сувязі з гэтым у найбліжэйшы час верасень паспрабуе не толькі вярнуць тэмпературны рэжым у кліматычнае рэчышча, але і пагрузіць нас у атмасферу туманаў і шэрых дажджоў», — расказалі ў Белгідрамеце.

На наступным тыдні восеньскае сонца шчыльна зацягнуць палі франтальнай воблачнасці атлантычных цыклонаў. Яны прынясуць сырое, а месцамі і ветранае надвор’е, а таксама адкрыюць шлях паветраным масам са Скандынавіі.

У гэтыя суботу і пятніцу яшчэ можа быць да +25 градусаў, але потым пахаладае.

У панядзелак днём усяго 9‑18 градусаў, у аўторак — +10—17. 

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Ноччу складзе 3—10 градусаў цяпла, днём — +9—16.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула