Ля ўкраінска-польскай мяжы ўпаў або быў збіты расійскі дрон
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск заявіў пра магутны выбух.
Гэта адбылося за 4 км ад польскай мяжы, недалёка ад пункта пропуску «Ягодзін».
З-за паветранай пагрозы Польшча падняла знішчальнікі, а аэрапорты Любліна і Рашава часова прыпынілі грамадзянскія палёты.