Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?
Мінскія трамваі пракацяцца па камп'ютарах беларусаў. Навінамі пра распрацоўку сімулятара для Windows і OS X дзеліцца канал @tramensk у Threads, заўважыла выданне Blizko.by.
Дата рэліза пакуль не называецца, але ўжо вядома, што гатовую гульню апублікуюць у Steam. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, у ранняй версіі будзе даступны 9‑ы маршрут ДС «Серабранка» — Трактарны завод. Пазней дададуць трасу ад Серабранкі да Зялёнага Луга. Паабяцалі таксама ажывіць рэйкі на вуліцы Кастрычніцкай, дзе сапраўдныя трамваі ўжо не ездзяць.
Адказваючы на пытанні беларусаў, распрацоўшчыкі запэўнілі, што ў сімулятары будзе магчымасць пераключаць стрэлкі.
Таксама ў гульню дададуць беларускую мову.
Дата выхаду пакуль не называецца.
Чытайце таксама:
На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»
Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming