БЕЛ Ł РУС

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі

18.09.2026 / 09:00

Арына Жураўская

Марат Маркаў прыстроіў дачку Настассю на АНТ, яшчэ калі сам узначальваў канал. Пакуль бацька мяняе крэслы ў міністэрствах, Настасся працягвае будаваць кар'еру на тэлебачанні. Праўда, на малазначным «ЯСНАе TV».

Настасся Маркава. Скрыншот відэа

Настассі Маркавай 36 гадоў. Яна выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ. Раней дзяўчына працавала выкладчыцай у Юрыдычным каледжы БДУ. Каля пяці гадоў таму яна ўладкавалася яшчэ і ў дырэкцыю інтэрнэт-вяшчання АНТ, а ў 2024 годзе з’явілася і ў кадры.

На той момант бацька Настассі, Марат Маркаў, ужо шмат гадоў узначальваў гэты тэлеканал.

Жанчыне даручылі весці прапагандысцкі інтэрнэт-праект «Лікбез BY». Першы ж яго выпуск ператварыўся ў маналог Маркавай з заклікам удзельнічаць у галасаванні і звесткамі пра тое, якая адказнасць ёсць за няяўку на выбары ў розных краінах.

Дарэчы, сёлета той праект намінавалі на «Тэлевяршыню», але ў выніку далі Маркавай толькі дыплом лаўрэаткі. 

Але ж 2026‑ты стаў для Настассі годам выпрабаванняў. Некалькі месяцаў таму яна тлумачыла падпісчыкам у інстаграме, чаму раптоўна знікла — хваробы і стрэс.

Настасся Маркава. Скрыншот відэа

Цяпер яна пахвалілася ў сацсетках, што запусціла аўтарскі праект на «ЯСНАе TV» (належыць «Белтэлекаму»). Называецца ён «Кабінет гісторыі».

Настасся Маркава. Скрыншот відэа

Дачка Маркава абяцае, што простай мовай будзе распавядаць гісторыю Беларусі і дапаможа старшакласнікам падрыхтавацца да іспытаў і добра здаць іх. 

Першы выпуск Настасся прысвяціла паходжанню славян. За суткі відэа не змагло набраць нават сотні праглядаў.

Адной з першых ролік прыбегла каментаваць былая кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ Святлана Ціханава. Тая 10 гадоў аддала тэлеканалу, але ў 2022 годзе выйшла замуж за малдаваніна ў Аўстраліі і пераехала да яго ў Брысбен.

Святлана раней хваліла і свайго былога начальніка Марата Маркава — захаплялася інтэрв'ю таго з Пратасевічам.

І цяпер яна не забывае дасылаць кампліменты з іншага канца свету міністэрскай дачцэ, з якой паспела папрацаваць на АНТ. 

«Мая прыгажуня і разумніца», — напісала Святлана Настассі.

Чытайце таксама:

На АНТ новая зорка прапаганды — дачка Марата Маркава

Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС

Каментары да артыкула