БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

17.09.2026 / 20:47

Nashaniva.com

17 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў прызначэнні ў сілавым блоку.

Аляксандр Купчэня падчас прэс-канферэнцыі

Палкоўнік міліцыі Аляксандр Купчэня стаў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Ён замяніў на гэтай пасадзе Максіма Суботу.

Раней Аляксандр Купчэня быў начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС, у гэтай якасці часта камунікаваў з прэсай;

Таксама палкоўнік унутранай службы Сяргей Лапановіч прызначаны першым намеснікам міністра ў надзвычайных сітуацыях. Раней ён быў начальнікам Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Чытайце таксама:

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Каментары да артыкула