БЕЛ Ł РУС

Тураператары працягваюць запісваць на італьянскія візы ў Мінску

18.09.2026 / 09:43

Nashaniva.com

Перамены датычацца турыстаў, якія падаюць дакументы на візы ў індывідуальным парадку.

Кампаніі, якія з'яўляюцца аўтобуснымі аператарамі на італьянскім напрамку і акрэдытаваныя ў італьянскім пасольстве, паведамляюць, што зараз для ўсіх, хто плануе адправіцца ў туры праз тураператараў, нічога не змянілася, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Турфірмы працягваюць збіраць, правяраць і падаваць дакументы ў звычайным штатным рэжыме.

У панядзелак, 21 верасня, у візавым цэнтры Італіі ў Мінску адбудзецца сустрэча акрэдытаваных турфірмаў з прадстаўнікамі візавага цэнтра і пасольства Італіі ў Беларусі, на якой будзе ўнесена яснасць — ці будуць нейкія змены для турфірмаў у дачыненні да квот і парадку падачы дакументаў на італьянскія шэнген-візы.

У пачатку гэтага тыдня паведамлялася, што прыпынены прыём заявак на італьянскія візы пасля таго, як высветлілася, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску.

«Рэгістрацыя новых заяўнікаў у спіс чакання закрытая да далейшага паведамлення. Калі яе адновяць, пакуль невядома. Афіцыйна прыпыненне звязана з чаканнем далейшых указанняў ад італьянскага пасольства», — гаварылася ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула