БЕЛ Ł РУС

У Мінску зменяцца маршруты некаторых аўтобусаў

18.09.2026 / 11:14

Nashaniva.com

З панядзелка, 21 верасня, змяняюцца схемы руху аўтобусаў № 74 і № 65, паведаміў «Мінсктранс».

Траса аўтобуснага маршруту №74С з боку ДС «Малінаўка-4» скарачаецца да прыпыначнага пункта «станцыя метро «Міхалова». Адначасова маршруту прысвойваецца назва № 74 «ДС «Малінаўка-4» — Ст. м. «Міхалова»».

Для далейшай паездкі ў раён вуліцы Няміга пасажырам прапануюць скарыстацца тралейбуснымі маршрутамі №40, 53, якія адпраўляюцца з прыпыначнага пункта «Ст. м. «Міхалова».

Змяняецца і траса аўтобуснага маршруту № 65 з боку ДС «Чыжоўка»: у абодвух напрамках аўтобус будзе рухацца па вуліцах Варанянскага, Чкалава, Маскоўскай да ДС «Дружная». Адначасова маршруту прысвойваецца назва № 65 «ДС «Чыжоўка» — ДС «Дружная».

Жыхары вуліцы Варанянскага змогуць даехаць да Нямігі аўтобусамі № 24, 163 і метрапалітэнам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула