БЕЛ Ł РУС

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску

18.09.2026 / 13:42

Nashaniva.com

Абласныя «Дажынкі» ў Мінскай вобласці пройдуць у суботу.

Фота: Wikimedia Commons

Праграма фестывалю-кірмашу пачнецца а 11.00. Таксама з 11.00 пачнуцца выступленні творчых калектываў Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.

У гэты ж час адкрыюцца гандлёвыя шэрагі і пункты грамадскага харчавання.

З 12.00 да 13.30 — таварыскі матч паміж камандамі ветэранаў Мінскай вобласці і зборнай ветэранаў спорту Беларусі, які пройдзе на гарадскім стадыёне.

Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў жніва і найлепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці пачнуцца а 14.00.

А 16.00 на галоўнай плошчы горада адбудзецца асноўнае ўрачыстае мерапрыемства, на якім адзначаць пераможцаў жніва — 2026.

Канцэрт прафесійных артыстаў і аматарскіх калектываў Мінскай вобласці пачнецца а 18.30, а выступ некалі зорнай расійскай групы «На-На» пройдзе з 19.30 да 21.30.

А 21.30 — святочны салют.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула