БЕЛ Ł РУС

Жыхар Салігорскага раёна загінуў пры спробе разабраць боепрыпас

18.09.2026 / 15:40

Nashaniva.com

Мужчына знайшоў старыя боепрыпасы і прынёс іх у свой гараж. Паспрабаваў разабраць адзін са снарадаў, каб атрымаць з яго медзь, паведамляе абласная міліцыя.

Калі пілаваў боепрыпас, той выбухнуў. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у бальніцы.

Мяркуючы па адным з фотаздымкаў, пры выбуху аскепак набою прабіў металічныя гаражныя вароты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула