56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах
Галіна Усцюгава доўгі час працавала ў дзяржаўных структурах: ад начальніцы землеўпарадкавальнай службы да спецыялісткі аддзела статыстыкі. Нядаўна жанчыну судзілі.
Галіна Усцюгава. Фота: gztzara.by
Галіна Усцюгава нарадзілася ў лістападзе 1969 года. У 1992 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прыкладная геадэзія і фотаграметрыя».
Доўгі час жанчына працавала ў дзяржаўным апараце Бешанковіцкага раёна на Віцебшчыне. У нулявыя яна была сакратаром Ульскага сельскага савета. На 2018 год яна кіравала мясцовай землеўпарадкавальнай службай. Пазней Усцюгава працавала спецыялістам па правядзенні абследаванняў у раённым аддзеле статыстыкі, а кіраўніцтва хваліла яе як надзейную і пісьменную супрацоўніцу.
У сацсетках Усцюгава заклікала карыстацца беларускай мовай і запісвала свой голас для праекта «Беларускай мове патрэбныя донары».
Галіну затрымалі ў гэтым годзе. У выніку справу разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчыну асудзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: за садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК), удзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1), распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130), дыскрэдытацыю Беларусі (арт. 369-1) і заклікі да прычынення шкоды Беларусі (ч. 3 арт. 361).
Галіне прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем — у анлайн у сацсетках яна так і не выйшла.