БЕЛ Ł РУС

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда

18.09.2026 / 16:57

Nashaniva.com

18 верасня адбылося ўручэнне прэмій Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» за 2025 год. Сярод лаўрэатаў апынуліся і нашаніўцы.

Мікола Бугай з артыкулам «Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата» заняў першае месца ў намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры».

Рая Эшба заняла другое месца ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры» за артыкул «Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі».

Таксама ў намінацыі «Аналітычныя жанры» найлепшым відэапраектам прызнаны «ТОК | TALK» з Настассяй Роўдай і Вольгай Лойкай.

Чытайце таксама:

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі

Каментары да артыкула