У Гродне мужчына пад час руху страціў прытомнасць і памёр
У Гродне 37‑гадовы кіроўца аўтамабіля Ford страціў прытомнасць падчас руху і памёр. Здарэнне адбылося раніцай на вуліцы Белыя Росы.
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, мужчына ехаў па крайняй правай паласе ў кірунку вуліцы Старамалышчынскай. Каля дома №57 ён, як мяркуецца, страціў прытомнасць, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў направа на ходнік.
Медыкі спрабавалі рэанімаваць кіроўцу, аднак выратаваць яго не ўдалося.