БЕЛ Ł РУС

Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на англійскай мове

18.09.2026 / 23:31

Nashaniva.com

Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша Bellit.info.

У кнізе сабраныя работы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.

Сярод аўтараў выдання Міраслаў Янковяк, Вікторыя Леўкавец, Марыя Даніловіч, Генадзь Коршунаў, Вольга Канановіч, Андрэй Сцяпанаў, Вольга Сасункевіч, Аляксей Ластоўскі, Пётра Рудкоўскі і іншыя.

Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.

Больш даведацца пра кнігу, пабачыць поўны змест, а таксама заказаць можна на сайце Routledge.

Чытайце таксама:

Аляксей Дзікавіцкі прэзентуе новы раман у Варшаве, Любліне і Брусэлі

Выходзіць другая частка «Імёнаў Свабоды» Арлова

Выйшаў дапоўнены раман Алеся Пашкевіча пра Дубоўку

Раман аўтара бестселераў Джона Грына выйдзе па-беларуску ў дзень сусветнай прэм’еры

Каментары да артыкула