БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva

19.09.2026 / 10:03

Nashaniva.com

Што там прадаюць?

У Беларусі з’явілася новая гандлёвая сетка прыгажосці і чысціні Oliva. Першую краму адкрылі ў Гомелі на вуліцы Барадзіна. Рытэйлер плануе пашыраць сетку і прыйсці ва ўсе рэгіёны краіны, піша Realt.

Фокус у краме зроблены на дэкаратыўнай і доглядавай касметыцы, парфумерыі, сродках гігіены і бытавой хіміі. Прадаюць таксама тавары для дома, дзяцей і хатніх жывёл.

Сетка Oliva належыць групе кампаній «Дабраном», якая вядомая магазінамі «Капеечка» і «МАЯК». На сёння гэта адзін з найбуйнейшых рытэйлераў у Беларусі.

У сетцы абяцаюць нізкія цэны.

Першая крама Oliva працуе ў Гомелі на вуліцы Барадзіна, 2. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула