БЕЛ Ł РУС

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

19.09.2026 / 23:22

Nashaniva.com

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей ва ўзросце 10 і 12 гадоў. Яны паехалі катацца на роварах, але ўжо некалькі гадзін іх не могуць знайсці.

Паведамляецца, што выхаванцы «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны» 12‑гадовы Дзмітрый Марчук і 10‑гадовы Арцём Рагалевіч каля 17:00 19 верасня пайшлі з дому ў невядомым кірунку.

Адзін з дзяцей быў у бэжавых шортах і бэжавай футболцы, другі — у шэрых штанах і блакітнай футболцы. Паехалі дзеці на горных роварах зялёнага і чорнага колераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула