У Мінску дзіця трапіла пад машыну
Здарэнне адбылося ўвечары 19 верасня каля дома №22 на вуліцы Кунцаўшчына ў Мінску.
78‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW не саступіў дарогу 14‑гадоваму хлопчыку, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, і збіў яго.
Хлопчыка даставілі ва бальніцу для абследавання.