БЕЛ Ł РУС

Дзеці з Бараўлян знайшліся

20.09.2026 / 08:02

Nashaniva.com

«Пішуць, што дзеці з Бараўлянаў знайшліся. Добрая навіна», — напісала карыстальніца Трэдс, якая інфармавала ў сябе пра выпадак.

Пазней гэта пацвердзіў пошукавы атрад «Анёл», дзяцей знайшлі работнікі міліцыі. З імі усё добра.

Учора вечарам стала вядома, выхаванцы «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны» 12‑гадовы Дзмітрый Марчук і 10‑гадовы Арцём Рагалевіч каля 17:00 19 верасня пайшлі з дому ў невядомым кірунку.

Адзін з дзяцей быў у бэжавых шортах і бэжавай футболцы, другі — у шэрых штанах і блакітнай футболцы. Паехалі дзеці на горных роварах зялёнага і чорнага колераў.

Быў абвешчаны вышук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула