У Мінску таксі ўрэзалася ў слуп
Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Кіжаватава, паведамляе ДАІ.
24‑гадовы кіроўца аўтамабіля BYD каля дома №10 па вуліцы Кіжаватава выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.
Мяркуецца, што ён заснуў за рулём.
Мужчыну даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.