Іран пакуль не адкрые Армузскі праліў
Іран не адкрые Армузскі праліў для суднаходства, пакуль ЗША не прымуць перададзеныя Тэгеранам умовы, заявіў спікер іранскага Меджліса Махамад Багер Галібаф.
Танкер у Армузскім праліве, ілюстрацыйнае фота Getty Images
«Да таго часу, пакуль гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, законныя правы іранскага народа не будуць прызнаныя, а абавязацельствы амерыканцаў не будуць выкананыя, не застанецца ні найменшай магчымасці для вяртання да ранейшых умоў перамоў і адкрыцця Армузскага праліва», — гаворыцца ў паведамленні спікера.