БЕЛ Ł РУС

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца

20.09.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Іх на раніцу знайшла неабыякавая жанчына, якая напярэдадні прачытала зводку пра знікненне.

Учора ў Браслаўскім раёне паблізу вёскі Ісаі зніклі 14‑гадовы Міхаcь і 10‑гадовы Арсень.

Дзеці гадуюцца ў прыёмнай сям’і і напярэдадні казалі, што хочуць паехаць да сябра ў Верхнядзвінск. Яны зніклі каля 21:00 у суботу.

У пошуках удзельнічалі ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі, Дэпартамента аховы і работнікі аддзела па адукацыі рэгіёну. Таксама да месца пошуку накіраваныя сілы рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння»ЗУБР». 

Усяго было прыцягнута 25 адзінак тэхнікі, 117 чалавек, два сабакі і чатыры квадракоптары. 

Іх знайшла сёння раніцай Юлія Кордыш.

«Пайшла ў лес у грыбы, і літаральна тут недалёка на горачцы двое дзяцей ідуць. Я бачыла ў СМІ, што іх шукаюць. Я кажу: «Хлопчыкі, вас шукаюць. Дзе вы былі?» Яна кажуць, што начавалі ў лесе недзе ў кустах», Кажуць мне: «Калі ласка, не выклікайце», — расказала жанчына МНС.

«Не, кажу, хадзем да мяне», — адказала жанчына.

Яна завяла хлопчыкаў да сябе, накарміла, а потым выклікала работнікаў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула