БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН

20.09.2026 / 14:57

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская запісала відэа па дарозе ў Нью-Ёрк на Тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН.

«Гэта заўсёды вельмі насычаныя дні, калі ў адным месцы збіраюцца сусветныя лідары і можна за некалькі дзён правесці дзясяткі, а то і сотні, важных размоваў.

Таму ў мяне наперадзе шмат сустрэч. Будзем гаварыць пра вызваленне палітвязняў, пра падтрымку беларусаў, пра бяспеку і незалежнасць Беларусі.

Буду трымаць вас у курсе, як усё праходзіць. Да сустрэчы!», — сказала дэмакратычная лідарка.

Чытайце таксама:

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Каментары да артыкула