БЕЛ Ł РУС

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

20.09.2026 / 20:59

Nashaniva.com

Сам пацярпелы адрэагаваў на інцыдэнт з гумарам.

Былы футбаліст англійскай Прэм'ер-лігі і зборнай Англіі Андрас Таўнсэнд, які выступае за тайскі клуб «Прачуап» пазбег траўм пасля таго, як на яго ў перапынку матча наехаў каток.

Інцыдэнт здарыўся ў суботу. Таўнсэнд пакінуў трэніровачную зону і не заўважыў, як да яго набліжаецца каток. Тэхніка збіла гульца з ног і наехала на яго. 

Нягледзячы на сур'ёзнасць сітуацыі, футбаліст не атрымаў траўм. Ён выйшаў на поле ў канцы другога тайма і дапамог яго камандзе здабыць перамогу. 

Пазней Андрас Таўнсэнд паспрабаваў перавесці інцыдэнт у жарт. У сацсетках ён напісаў: «Аказваецца, выезды да «Сток Сіці» (назва англійскай каманды — НН) былі не такімі ўжо і кепскімі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула