БЕЛ Ł РУС

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу

20.09.2026 / 23:33

Nashaniva.com

Студыя Golden Horn Studios прадставіла незвычайны сімулятар Potato Please, у якім гульцу давядзецца ад першай асобы чысціць гару бульбы для арміі.

Спачатку ў героя ёсць толькі нож, вядро і куча бульбы. Кожную бульбіну трэба ўзяць у рукі, пачысціць і кінуць у ваду. 

За заробленыя грошы гулец зможа купляць больш эфектыўныя інструменты, а пасля — машыны, якія дазволяць перапрацоўваць адразу вялікія партыі бульбы і паступова аўтаматызаваць вытворчасць.

Распрацоўшчыкі таксама абяцаюць рэалістычную фізіку.

У Steam гульню адносяць да сімулятараў з элементамі чорнага гумару і антыўтопіі, а сярод тэматычных пазнак ёсць таксама «халодная вайна». Распрацоўшчыкі апісваюць задачу гульца так: дзяржава даверыла яму адказную місію — забяспечыць армію ежай.

Дакладная дата выхаду Potato Please пакуль не абвешчаная. Гульня ўжо з'явілася ў Steam, дзе яе можна дадаць у спіс жаданага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула