БЕЛ Ł РУС

У Мінск вярнуліся рэйсы Turkish Airlines

21.09.2026 / 07:39

Nashaniva.com

Сёння ўначы Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў вяртанне турэцкага перавозчыка на адзін з найбольш запатрабаваных авіямаршрутаў.

Фота: Мінскі аэрапорт

Самалёт авіякампаніі Turkish Airlines, які выканаў першы рэгулярны рэйс у межах адноўленай палётнай праграмы Стамбул — Мінск, паспяхова прызямліўся ў беларускай сталіцы паводле раскладу, паведамляе Мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.

Самалёт сустрэлі традыцыйнай у такіх выпадках воднай аркай і караваем.

Урачыстае пераразанне чырвонай стужкі стала афіцыйным пачаткам адноўленай палётнай праграмы.

На першым этапе частата рэйсаў складзе 6—7 разоў на тыдзень — будуць выконвацца як начныя, так і дзённыя рэйсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула