БЕЛ Ł РУС

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна

21.09.2026 / 14:30

Nashaniva.com

У пачатку навучальнага года ў адной са школ правялі анкетаванне, дзе дзяцей спыталі пра заробкі бацькоў і стаж іх працы. Многіх гэта абурыла.

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак адрэагавалі на школьнае апытанне пра заробкі бацькоў.

У цэнтры назвалі недапушчальным такога роду залішні збор персанальных даных: «У аператара для апрацоўкі такой інфармацыі павінна быць падстава — норма права, дамова або згода чалавека».

Там таксама ўдакладнілі, што пры невыкананні гэтых умоў, ніхто не мае права весці збор такога роду інфармацыі «на ўсялякі выпадак», бо гэта незаконна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула