БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне завыюць сірэны і правядуць эвакуацыю

21.09.2026 / 16:08

Nashaniva.com

Жыхароў і гасцей Гродзенскай вобласці папярэдзілі, што на гэтым тыдні ў рэгіёне будуць гучаць сірэны. У МНС заклікалі людзей не панікаваць, а паставіцца да мерапрыемстваў сур’ёзна, а таксама сачыць за сігналамі сістэм бяспекі на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Фота: «Яндэкс-Карты»

24 верасня ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, у тым ліку ў абласным цэнтры, пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Гучанне сірэн будзе азначаць тэхнічную праверку сістэмы апавяшчэння.

У Гродне цэнтральнай пляцоўкай мерапрыемства стане гандлёвы цэнтр «Фламінга» на вуліцы Вольгі Соламавай. Мерапрыемствы будуць праходзіць з 11:00 да 14:00. Даведацца, дзе адбудуцца акцыі ў розных раёнах, можна будзе з дапамогай інтэрактыўнай карты МНС.

Асноўная адказнасць за правядзенне мерапрыемстваў ускладаецца на кіраўнікоў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці. Яны павінны арганізаваць трэніроўкі па эвакуацыі, праверыць гатоўнасць супрацоўнікаў, спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і даступнасць эвакуацыйных выхадаў.

Замацаваць атрыманыя веды прапануюць падчас майстар-класаў і трэніровак на інтэрактыўных пляцоўках.

Чытайце таксама:

«Як ацалець у няштатнай сітуацыі». 24 верасня ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальны дзень інфармавання пра бяспеку

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

Каментары да артыкула